Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ваенныя дзеячы

Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.

Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.

Іван Пятровіч Барсукоў нарадзіўся 22 студзеня 1948 г. у сяле Казгулак Туркменскага раёна Стаўрапольскага края РСФСР у сялянскай сям’і. Бацька Пётр Кірылавіч ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у калгасе, выхоўваў у сыне патрыятызм, справядлівасць, адвагу, настойлівасць, любоў да працы. Іван Барсукоў закончыў Казгулакскую сярэднюю школу, працаваў у калгасе.

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся 20 чэрвеня 1902 года ў горадзе Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага машыніста. У час Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Рэчыцу. У 1918–1919 гадах быў сакратаром Рэчыцкага павятовага камітэта РКСМ. Са жніўня 1919 года ў Чырвонай арміі, у час Грамадзянскай вайны змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 годзе трапіў у польскі палон, дзе прабыў каля года.

Іван Андрэевіч Качалаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1821 года. Паходзіў са старажытнага дваранскага роду Наўгародскай губерні. Качалавы валодалі маёнткам Хвалеўскае (цяпер у Валагодскай вобласці). Выхоўваўся ў Наўгародскім Андрэеўскім корпусе. 8 жніўня 1842 года ўзведзены ў прапаршчыкі Дваранскага палка.

Анс Эрнеставіч Даўман нарадзіўся 26 лістапада 1885 года на хутары Крэйпі Рыжскага павета (Латвія) у сялянскай сям’і. Член партыі бальшавікоў з 1904 года (партыйны псеўданім Пуйка). Вучыўся ў Пскоўскім землямерным вучылішчы, якое закончыў у 1906 годзе. Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Пскове і Рызе. У 1911–1914 гадах працаваў землямерам у Віленскай губерні.

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.

Старонка 3 з 3